Падтрымаць нас
Беларусы на вайне
  1. Экс-падпалкоўнік КДБ, які «зліў» размовы пра гібель Рамана Бандарэнкі, перад этапам у калонію расказаў аднакамерніку, навошта гэта зрабіў
  2. «Вот такая „черная пятница“, собачка». Беларусы жалуются на рост цен перед массовыми распродажами
  3. Віктар Бабарыка: З рэжымам неабходна размаўляць
  4. «Абсурдная сітуацыя». Жонка беларуса захацела выйсці з расійскага грамадзянства — аказалася, што яна не можа сабе гэта дазволіць
  5. «Мінус 24,8%». Праўладная экспертка агучыла звесткі па дэмаграфіі — яны вельмі песімістычныя (і гэта не перабольшанне)
  6. «Уратаваў тысячы жыццяў». Памёр вядомы мінскі доктар-анколаг
  7. «Люди, которые принимают решения и ставят подписи, стали прятаться». Адвокатка рассказала о судьях, которые выносят незаконные приговоры
  8. «Дэпрэміяваны на 50 рублёў». Беларуска расказала, што ў іх арганізацыі пачалі караць за спазненні. Ці законна гэта — тлумачым
  9. На трасе М10 грузавік урэзаўся ў маршрутку «Мінск — Петрыкаў» з 13 пасажырамі
  10. «Мой шок в шоке». Беларусы обсуждают работу в сортировочном центре Wildberries — туда очереди для трудоустройства
  11. ДАІ пераводзяць на ўзмоцнены варыянт нясення службы
  12. У Крамлі завяршылася сустрэча Пуціна з Уіткафам і Кушнерам, цяпер яны сустрэнуцца з Зяленскім
  13. У Санкт-Пецярбургу падарвалі аўтамабіль з палкоўнікам расійскай арміі — СМІ
  14. «Калі ля кінатэатра стаіць 5−7 машын хуткай дапамогі, то ідзе гэты фільм». Расказваем пра самую вядомую ў свеце беларускую карціну
  15. Гарналыжны комплекс «Лагойск» прадалі з малатка амаль за 20 млн рублёў. Высветлілі, хто цяпер ім валодае
  16. Лукашенко назначил нового замглавы МВД
  17. Лукашэнка заклікае беларусаў забяспечваць сябе самім. Падобна, такія заявы адбіваюцца на дзяржбюджэце
Читать по-русски


/ /

У дзесяціпавярховы дом каля Драздоў, які называлі «таемным», засяляюцца чыноўнікі. Гэта «Люстэрка» высветліла дзякуючы крыніцы, знаёмай з сітуацыяй.

Многоэтажка на улице Тихой, 54, возле Дроздов в Минске
Шматпавярховік на вуліцы Ціхай, 54, каля Драздоў у Мінску

Пра якое жыллё гаворка

Больш за год таму на вуліцы Ціхай, 54, дабудавалі шматпавярховы дом — узвядзеннем займалася дзяржкампанія. Што гэта за праект і хто там будзе жыць, не паведамлялася. Толькі адзін раз забудоўшчык заявіў, што кватэры ў гэтым доме ў адкрыты продаж не паступяць. Такая «сакрэтнасць» нарадзіла дадатковыя пытанні — з’явіліся здагадкі, што кватэры ў дзесяціпавярховіку прызначаныя для чыноўнікаў і функцыянераў, а сам дом пачалі называць «таемным».

Хто атрымаў кватэры

Як высветліла «Люстэрка» з дапамогай крыніцы, знаёмай з сітуацыяй, у гэтым «сакрэтным» шматпавярховым доме на вуліцы Ціхай, 54, у лютым — сакавіку 2025 года сваіх уладальнікаў здабыло больш за 50 кватэр.

Сярод тых, хто засяліўся, — некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў. Так, адна з кватэр належыць першаму намесніку кіраўніка МУС Юрыю Назаранку, які трапіў пад санкцыі ЗША, а таксама ЕС — бо нясе адказнасць «за кампанію рэпрэсій і запалохвання, якая праводзіцца МУС пад яго камандаваннем пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года». Як раней паведамлялася, пасля жорсткага збіцця затрыманых у 2020 годзе ў Фрунзенскім РУУС Мінска Назаранка абяцаў правесці праверку, па выніках якой «будуць зробленыя пэўныя высновы». Ці былі прыцягнутыя да адказнасці датычныя да гэтага сілавікі, невядома.

Уладальнікам яшчэ адной кватэры ў «таемным» доме стаў Юрый Ярашэвіч. Гэта амбасадар Беларусі ў Ізраілі, які заняў гэтую пасаду ў студзені 2025 года. Да гэтага працаваў у МЗС і амбасадзе Беларусі ў Расіі.

Сярод іншых уладальнікаў квадратных метраў у гэтым доме — Аляксей Шапецька. Ён працуе дырэктарам санаторыя «Беларусь» у Сочы, які ўваходзіць у Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі. Гэты санаторый прымае на лячэнне і рэабілітацыю расійскіх вайскоўцаў і добраахвотнікаў, якія ўдзельнічаюць у вайне супраць Украіны, і калектывы прадпрыемстваў расійскага ваенна-прамысловага комплексу, паведамляў раней BELPOL.

Сярод навасёлаў таксама ёсць Аляксандр Рагожнік — экс-амбасадар Беларусі ў РФ, а цяпер старшыня Віцебскага аблвыканкама.

Акрамя іх кватэры ў гэтым доме атрымалі дзясяткі ўараговых чыноўнікаў і функцыянераў з розных ведамстваў. У дакументах у іх напісана, што цягам пяці гадоў з даты дзяржрэгістрацыі жылога памяшкання яго нельга прадаць, падарыць ці іншым чынам перадаць іншаму ўласніку. Таксама памяшканне можна перадаваць у заклад толькі банку.

Дарэчы, у Беларусі шмат гадоў выкарыстоўваецца практыка поўнасцю або часткова засяляць дамы работнікамі дзяржструктур, ільготнікамі, сілавікамі. Таму не зусім зразумела, чаму ў гэтым выпадку дзяржаўны забудоўшчык ці ўлады сталіцы адразу не патлумачылі грамадскасці мэты будаўніцтва нерухомасці.

Колькі каштуе жыллё ў гэтым раёне

Як і заяўляў забудоўшчык, кватэры ў доме не выстаўляліся на продаж. Было толькі адно выключэнне: у сакавіку мінулага года з’явілася абвестка пра продаж двухпакаёўкі ў гэтым доме плошчай 57,3 кв. м. Кошт быў блізу 535 837 рублёў, або 179 000 даляраў. Гэта 3124 даляры за квадратны метр. У гэтым выпадку ўласнасць была пазначаная як прыватная.

Калі паглядзець на іншыя прапановы ў гэтым элітным раёне, то іх кошт значна вышэйшы. Так, праз дарогу, на вуліцы Піянерскай, прадаююць трохпакаёўку плошчай 80,2 кв. м за 1 038 750 рублёў, або 375 тыс. даляраў. У іншым суседнім доме — таксама на Піянерскай — ёсць двухузроўневая кватэра на 165,1 кв. м за 1,55 млн рублёў, або амаль 560 тыс. даляраў. Вядома, характарыстыкі гэтага жылля могуць істотна адрознівацца ад тых, што ў доме на Ціхай, 54, — як у лепшы, так і ў горшы бок.

Чытайце таксама