Падтрымаць нас
Беларусы на вайне
  1. «Амбасада здала мяне КДБ». Іранскага доктара дэпартавалі з Беларусі і пазбавілі права ўезду на 30 гадоў
  2. На гэты камп'ютар палявала ЦРУ, а рабілі яго ў Мінску. Расказваем, як Беларусь першы раз была IT-краінай — вы маглі гэтага не ведаць
  3. «Если есть другой выбор, лучше сделать его». Россиянки, которые переехали в Беларусь, рассказали о своем опыте
  4. «Если он этого не сделает, сделаем мы». Зеленский поставил Лукашенко ультиматум
  5. Чыноўнікі ўсклалі адказнасць за трагедыю ў Бранску на перавозчыка. Але, здаецца, такога ІП не існуе — што ўдалося даведацца
  6. Тры правілы пра грошы, якія «мяняюць усё». Эканаміст — пра тое, што важна ведаць тым, хто хоча збіраць грошы
  7. Лукашэнка — пра інцыдэнт з беларускім аўтобусам, які трапіў пад удар у Бранскай вобласці: «Нам патрэбная ісціна»
  8. З 19 чэрвеня ўводзяць новыя штрафы — каго і як будуць караць рублём
  9. «Няма кадраў здалёк». Экс-вайсковец пра тое, чаму афіцыйная інфармацыя пра атаку на аўтобус з беларускімі дзецьмі выклікае сумневы
  10. Памятаеце, як спявачка і вядоўца Ваданосава атрымала ў Польшчы велізарны рахунак пасля смерці маці? Яна расказала, чым скончылася гісторыя
  11. Банк Расіі прыняў рашэнне, здольнае паўплываць на курс даляра ў Беларусі
  12. «Практычна ў прыфрантавой зоне». Чыноўнік патлумачыў, як аўтобус з дзецьмі, што трапіў пад абстрэл, апынуўся пад Бранскам
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 
/

Аўтобус з дзіцячай футбольнай камандай з Беларусі трапіў пад абстрэл дронаў. Пра гэта паведаміў часовы выканаўца абавязкаў губернатара Бранскай вобласці Ягор Кавальчук.

Поврежденный автобус. 17 июня 2026 года, Брянск, Россия. Фото: t.me/newsby_btrc
Пашкоджаны аўтобус. 17 чэрвеня 2026 года, Бранск, Расія. Фота: t.me/newsby_btrc

Са словаў расійскага чыноўніка, беспілотнік трапіў у аўтобус з дзіцячай футбольнай камандай ДЮСШ № 2 з Рэчыцы, якая ехала на адпачынак у Геленджык. Адказнасць за тое, што адбылося, Кавальчук усклаў на УСУ.

У выніку загінула жанчына, якая суправаджала каманду. Раненні атрымалі шэсць чалавек, у тым ліку чацвёра дзяцей.

«Усе пацярпелыя аператыўна дастаўленыя ў бальніцу, дзе ім аказаная неабходная медыцынская дапамога. Астатнія пасажыры найбліжэйшым часам будуць вернутыя дадому», — напісаў Ягор Кавальчук.

Украінскія крыніцы заявы в. а. губернатара Бранскай вобласці пакуль не каментавалі.

МЗС Беларусі праінфармавалі пра інцыдэнт у Бранскай вобласці, інфармацыя пра здарэнне ўдакладняецца, паведаміў дзяржаўны тэлеканал «Першы інфармацыйны».

Следчы камітэт Расіі распачаў крымінальную справу пра тэракт, перадае тэлеканал «Звезда». Паводле інфармацыі ведамства, у аўтобусе было 44 пасажыры, сярод якіх 28 дзяцей-спартоўцаў. Яны ехалі на адпачынак па маршруце Гомель — Геленджык.

Сем пацярпелых шпіталізаваныя. Стан аднаго дзіцяці цяжкі, паведамілі «Звезде» ў Мінздароўя РФ. Тэлемедыцынскія кансультацыі правядуць па ўсіх пацярпелых.