«Тата памёр», — написал бывший политзаключенный Дмитрий Дашкевич на своей странице в Facebook в ночь с 4 на 5 октября. Вячеслав Дашкевич был профессиональным журналистом. Ему было 88 лет, он жил в Старых Дорогах.
— Тата памёр. Я ў нейкім прадчуваньні ня так даўно пазадаваў яму пытаньні пра жыцьцё, занатаваў, запісаў відэа. Запішыце ўсе-ўсе ўспаміны бацькоў, пакуль яны жывыя. «Малюся, — казаў тата, — каб нам яшчэ пабачыцца». Гэта было няпроста, тата 1938 года. Тата пражыў доўгае, няпростае жыцьцё: дзіцёнкам пад рознымі акупацыямі і скрозь вайну, з маленства ў полі, з юнацтва на адной назе, працаваў і кінамеханікам, і на камбайне, і цаліну падымаў, і на будоўлях, большую частку жыцьця — журналістам, медаль ганаровага донара — кроў здаваў доўгія гады. Ты, татуля, жыў годна, адыйшоў ціха, як ты хацеў — уночы. Даруй, не магу прыехаць і разьвітацца з табою… Дзікі час… Матуля памерла, калі я сядзеў на Валадарцы ў 2011-м, тады мяне вывезьлі на разьвітаньне. Цяпер, тата, даруй мне, не магу правесьці цябе ў апошні шлях… Дзікі, дзікі час… — написал Дмитрий.
— Не магу правесьці і не магу навучыць дзяцей памятаць магілы бацькоў. Прарок Нээмія, які адбудоўваў Ерузалім пасьля 70 гадоў палону, адказвае Бабілонскаму цару на пытаньне, чаго сумны: «Як ня будзе смутным аблічча маё, калі горад, дом магілаў бацькоў маіх, спустошаны…» Радзіма для Габрэяў, якія былі ў выгнаньні, гэта «дом магіл бацькоў маіх». І вось я тут, а магілы бацькоў маіх — там, і я не магу да іх прыехаць, — пишет экс-политзаключенный. — У «Каласах» Караткевіча адзін з самых кранальных момантаў рамана — прысяга Алеся над магіламі бацькоў. Тата кажа, а сын паўтарае клятву: «Я клянуся любіць вас. Я клянуся абараняць вашы магілы мячом і зубамі, нават калі мая магіла будзе далёка ад вас. Бо я ўсё адно буду тут, з вамі. Бо мяне нельга аддзяліць ад вас. Пакуль не скончыцца жывот людскі на зямлі. Аман». А вось мяне аддзялілі, у мяне няма вас, магілы бацькоў маіх. Я далёка ад вас, бацькі мае, але я працягну вас, працягну ў сваіх дзецях і справах. А прыйдзе дзень, мы будзем разам, на адной зямлі. Бывай, татка, дзякуй табе за жыццё, люблю цябе.
Напомним, в июле 2022 года суд в Минске вынес приговор бывшему лидеру движения «Молодой фронт» Дмитрию Дашкевичу и его жене Насте за участие в протестах 2020 года. Активиста тогда приговорили к полутора годам колонии, а его супругу — к трем годам «домашней химии». На тот момент у них было четверо детей.
Дмитрия Дашкевича в заключении неоднократно судили по ст. 411 УК (Злостное неповиновение администрации колонии) и продлевали срок.
В сентябре 2025 года Дашкевича вместе с группой других политзаключенных выдворили из Беларуси. Позже к нему переехала и семья. Повидаться с отцом после освобождения он так и не смог.







